Якую мову лічаць роднай жыхары Бярозы?



21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Беларусаў у адносінах да роднай мовы можна без перабольшвання аднесці да нацыі парадоксаў. Усе апытаныя на вуліцах Бярозы беларусы лічаць роднай – беларускую  мову, а размаўляюць на расейскай – мове суседняй дзяржавы. Меркаванні наконт гэтага розныя:

– Як бы беларускую я лічу роднай мовай, але прывыклі размаўляць на расейскай.

– Неяк атрымалася, што размаўляем на расейскай. А так лічу роднай мовай беларускую.

– Мы размаўляем на мясцовым дыялекце.

– Беларускую, мы ж жывем у Беларусі. У асноўным усе размаўляюць на расейскай. І вы ведаеце, хто ў гэтым вінаваты.

– Беларуская, канешне. Але на расейскай лягчэй размаўляць.

Шэраговы абывацель даў параду, як вярнуць беларусаў да беларускай мовы:

– Каб  збаўлялі працэнты ў краме. Размаўляеш па-беларуску, значыць, табе зніжка. І тады будуць размаўляць па-беларуску ўсе!

Паводле сябра партыі БНФ Васіля Азаранкі, цяжка людзям вярнуцца да роднай мовы, калі кіраўніцтва краіны ўжо амаль 26 гадоў праводзіць палітыку русіфікацыі.

Таму Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота planetabelarus.by