Ян Абадоўскі: Беларусы – не маўклівае быдла



27 лютага ў Беластоку прайшла акцыя супраць расейскай агрэсіі. У эфіры Беларускага Радыё Рацыя мы паразмаўлялі з адным з яе арганізатараў Янам Абадоўскім, які распавёў, чаму змянілі тэму акцыі і як важна выходзіць беларусам на акцыі ля амбасад.

– На кожнай акцыі мы заяўляем, што мы – беларусы пратэстуем супраць вайны. Мы падтрымліваем Украінскі народ, на якога абрынулася расейчкая агрэсія. Таксама хочам паказаць, беларусы не згодныя, каб беларусаў высылалі на гэтую вайну і каб нашу тэрыторыю выкарыстоўвалі дзеля палітычных мэтаў агрэсары Расеі. Акцыя планавалася супраць рэферэндума, але гэты фарс, які называецца рэферэндумам, мы адклалі, таму што ёсць важнейшыя справы – мір на Украіне.

– Як вы думаеце, ці пачуюць ва Украіне скандаванні „Не вайне”, якія гучаць у Менску каля генштабу і каля выбарчых участкаў?

– Я думаю, самае галоўнае, што беларусы выйшлі на гэтыя акцыі, паказалі тое, што мы супраць вайны. Што мы не маўклівае быдла, што будзем таксама выказвацца супраць гэтай вайны, а калі трэба, то ляжам пад танкі, якія не павінны прайсці на тэрыторыю Украіны.

Цалкам слухаць размову можна ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя