Ян Рудзік замяніў Пратасевіча як рэдактара канала «Беларусь галаўнога мозгу»
Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» (260 тысяч падпісчыкаў) стаў Ян Рудзік, удзельнік каманды Нехта. Пра гэта ён расказаў у відэазвароце, піша «Наша Ніва».
Папярэднімі рэдактарамі «Беларусі галаўнога мозгу» былі Ігар Лосік і Раман Пратасевіч. Яны абодва арыштаваныя.
Ян Рудзік з Менску, яму 27 гадоў. Вучыўся ў Менскім інавацыйным універсітэце на псіхолага. Але па спецыяльнасці ніколі не працаваў, кажа, што паступіў дзеля „корачкі”. Нейкі час хлопец працаваў на АНТ — на тэхнічнай пасадзе ў праграме «Наша раніца».
У 2019 годзе ён пераехаў у Польшчу і пайшоў працаваць у навіны «Белсату», а ў 2020 перайшоў у Нехта.