Яна стварала сваю Беларусь
29 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння дзеячкі беларускай эміграцыі ў Канадзе Вольгі Грыцук (1923-2019).
Вольга Грыцук у 1965 годзе была адной з арганізатараў Згуртавання беларускіх жанчын Канады (ЗБЖ). У 1970 годзе яна пазнаёмілася і пачала сябраваць з будучай старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіла, калі разам з мужам прыязджала ў Атаву, каб спаткаць яе сям’ю пасля іх пераезду ў Канаду.
У 1975 годзе Вольга Грыцук была абрана старшынёй ЗБЖ і ўзначальвала Згуртаванне да 1993 года. У 1976 годзе памёр яе муж. Жанчына дапамагала хворым беларускім дзецям пасля Чарнобыльскай катастрофы: у рамках Канадскага Фонду Дапамогі Ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, яна з дачкой Юльянай была адной з беларускіх сем’яў, якія ўзялі да сябе дзяўчынку на аздараўленне і адпачынак.
Вольга Грыцук напісала ўспаміны «Мы стваралі сваю Беларусь: Жыццё і дзейнасць Аляксея Грыцука», выдадзеныя асобнай кнігай у Менску ў 2007 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя