Яна Вераб’ёва: Назіраць даюць толькі з вуліцы



Да закрыцця ўчасткаў на прэзідэнцкіх выбарах засталося некалькі гадзін. На некаторых назіральнікі канстатуюць вялікую яўку выбаршчыкаў. Як працуецца назіральнікам ў 12-й школе Гародні распавядае назіральніца Яна Вераб’ёва:

– Сёння былі выпадкі, калі ў спісах былі памерлыя людзі. Іх родныя прыходзілі і бачылі тое, што насупраць прозвішча іх памерлых родных стаіць нейкая незразумелая пазнака. Былі выпадкі, калі не было ў спісах людзей.

 Па словах Яны Вераб’ёвай, аднак даводзіцца назіраць толькі з прыступак школы:

– Справа ў тым, што мы, як і ўсе незалежныя назіральнікі, быццам “занадта позна” зарэгістраваліся. Я ў спісе 10-я, яшчэ два незалежныя назіральнікі – 8 і 9. Графік назірання, адпаведна, размеркаваўся сярод тых, хто перад намі. Па маіх назіраннях, гэта супрацоўнікі школы ці прадстаўнікі праўладных партый.

Па словах Яны Вераб’ёвай, камісія на ўчастку ўжо выдала амаль усе бюлетэні для выбаршчыкаў, што мусяць прагаласаваць менавіна на гэтай выбарчай акрузе.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня