Янка Трацяк: Дэпартацыя закранула не толькі палякаў
80 год таму, з 9 на 10 лютага 1940 году, у Заходняй Беларусі адбывалася так званая “першая дэпартацыя”. Гісторык і культуролаг, аўтар кнігі “Саветы” Янка Трацяк лічыць, што сярод дэпартаваных былі не толькі палякі, але і беларусы.
– У большасці выпадкаў дэпартацыя і закранула мястэчкі і вёскі. Чаму? Таму што тут быў асноўны эканамічны складнік, гэта тыя ж самыя асаднікі, напрыклад, альбо людзі больш заможныя, і гэта не абавязкова былі палякі. Людзі былі заможныя, якія мелі свае маёнткі, якія мелі свой інвентар, зямлю. І вось гэты эканамічны складнік, на якім па сутнасці і трымалася эканоміка ў Польшчы ў 20-30 гады, таксама вымушаны быў адсюль быць выкінутым.
Па словах Янкі Траццяка, ніхто з дэпартаваных назад не вяртаўся.
– Дэпартавалі сем’і і такія жарцікі былі тых, хто дэпартаваў, што адтуль, як з таго свету, ужо не вернешся. Такі чорны гумар. Адтуль вярнуцца, па-першае, не было куды. Чаму? Таму што зямля канфіскоўвалася, уся гаспадарка канфіскоўвалася, і адтуль, калі вярталіся, напрыклад, калі хтосьці з радні застаўся, дык гэта трэба было яшчэ мець узгадненне радні, гэта трэба было мець узгадненне ўладаў – і мяцовых, і органаў.
Мерапрыемствы звязаныя з 80-годдзем дэпартацыі адбудуцца не толькі ў Беларусі, але і ў Беластоку, які ў 1940 годзе быў часткай Заходняй Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча