Яну Чыквіну – 75
Старшыні літаратурнага аб’яднання Белавежа Яну Чыквіну сёння спаўняецца 75 гадоў. Ён з’яўляецца універсітэцкім выкладчыкам і літаратурным крытыкам, выдаўцом часопіса “Тэрмапілы”.
Цяперашняя літаратура, на думку Яна Чыквіна, апынулася ў скаладанай сітуацыі.
– І ў Польшчы, і ў Беларусі, і ў Расеі раптам аказалася, што напісанне і выданне кніг – гэта чыста меркантыльны інтарэс. Амаль нікога не цікавіць, ці гэтая кніга мае вартасць эстэтычную, што гэта шэдэўр. Кніга зараз – тавар.
Ураджэнец Дубічаў Царкоўных, што на гайнаўшчыне – Ян Чыквін з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў між іншымі ”Іду”, “Святая студня” ці “Крэйдавае кола”. Навуковую кар’еру пачаў з 1969 года на філяле Варшаўскага ўніверсітета ў Беластоку. З 1970 Ян Чыквін з’яўляецца сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота grsu.by