Януш Паруліс занепакоены лёсам унікальнай лесвіцы
Гарадзенскі краязнаўца, стваральнік музея быту Януш Паруліс занепакоены лёсам старой каменнай лесвіцы, што вядзе з цэнтра горада на вуліцу Завяршчызна. Пасля дажджоў, што прайшлі, пліты, з якіх зроблена лесвіца, нахіліліся і сталі небяспечнымі.
Пра лесвіцу распавядае Януш Паруліс:
– Я тут жыву недалёка, можна сказаць, у музеі быту горада Гародні і часта хаджу па гэтай лесвіцы. Гэта ўнікальная выдатная лесвіца. Я такія бачыў толькі ў Баварыі, калі працаваў у Нямеччыне. Яна магла б стаць яшчэ адной цікавосткай для турыстаў. А тут ідзём і бачым, што ўнізе гэтыя блокі пахіліліся. Я кожны дзень хаджу і бачу, як усё там пахіляецца. Вось ужо і другі блок пачынае пахіляцца, гэта ж можа кагосьці прыціснуць. Як пойдуць дажджы – кагосьці прыцісне.
Па дадзеных гарадзенскіх краязнаўцаў, каменная лесвіца на Завяршчызну была пабудавана з магільных плітаў вязнямі гарадзенскага гета і да гэтага часу яна не ўнесена ў спіс гісторыка–кальтурных каштоўнасцяў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня