Ярашук працягне кіраваць дэмакратычнымі прафсаюзамі



У Менску прайшоў IX справаздачна-выбарны з’езд Асацыяцыі прафсаюзаў „Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў”. У ім узялі ўдзел 94 дэлегаты, якія прадстаўляюць чатыры прафсаюзныя арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз металістаў, Свабодны прафсаюз Беларускі  і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Аляксандр Ярашук адзначыў, што ў бліжэйшы час незалежнаму прафсаюзнаму руху Беларусі прыйдзецца сутыкнуцца з новымі выклікамі, і гэта трэба ўлічваць пры фарміраванні далейшай стратэгіі працы арганізацыі:

– Эканоміка неэфектыўна, неканкурэнтаздольнасць усё большая і большая, дайшло да замарожвання заробкаў. У адпаведнасці з гэтым канешне павінна выпрацоўвацца наша стратэгія, то бок мы сыходзім з таго, што калі ўлада нічога не будзе мяняць у сваёй сацыяльна-эканамічнай палітыцы, а з вельмі вялікай доляй верагоднасці можна казаць пра тое, што яна не будзе нічога мяняць, значыць будзе непазбежна расці сацыяльная напружанасць – гэта для нас выклік. Калі ўсё ж такі яна адважыцца на нейкія змены эканамічнага курса, мова ідзе пра прыватызацыю – гэта зноў жа выклік для працоўных, выклік для незалежных прафсаюзаў.

На чацвёрты тэрмін старшынёй „Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў” пераабраны Аляксандр Ярашук. У выніку тайнага галасавання за яго прагаласавалі 54 з 94 дэлегатаў, супраць – 40. Выбары праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове – жадаючых выступіць у якасці апанента лідару кангрэса не было.

01_BKDP_zjezd_article_big

БелаПАН

Фота БелаПАН