Яраслаў Бекіш: Беларусам пара сабатаваць надуманыя забароны рэжыму
Палітычны крызіс у Беларусі абвастраецца. Грамадзянам неабходна тактыка, якая дазволіць нарэшце перамагчы і пачаць будаваць новую краіну. Перспектывы грамадства абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы Экспертна-аналітычнага клубу ў Менску.
Гаворыць прадпрымальнік і экс-кіраўнік „Зялёнай сеткі” Яраслаў Бекіш:
– Нейкія рэчы ўжо канешне ў мінулым. Усе ходзяць на маршы, гэта вялікае насамрэч дасягненне. Але ёсць яшчэ шмат забаронаў, культурных табу лукашызму, якія беларусы ўсё яшчэ не распазнаюць. Вось гэта здаецца не відавочная рэч.
На думку Яраслава Бекіша, пасля беларускай рэвалюцыі вельмі важна ўвесці напрацоўкі , кшталту платформы „Голас” і дваровых чатаў, у дзяржаўную сістэму на карысць грамадству.
Беларускае Радыё Рацыя