Яраславу Раманчуку забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону



Кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізэса і выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Яраслаў Раманчук сказаў „Свабодзе”, што нечакана для сябе трапіў у “чорныя спісы” Шэнгенскай зоны.

У амбасадзе Літвы Раманчуку выдалі дакумент, у якім прычынай адмовы ў выдачы візы названае тое, што эканаміст нясе “пагрозу нацыянальнай бяспецы”. Пазней у атрыманні шэнгенскай візы яму адмовілі ў амбасадзе Францыі, спаслаўшыся на тое, што Літва ўнесла эканаміста ў “чорны спіс”.

Неафіцыйна Раманчук дазнаўся, што прычынай могуць быць яго каментары для СМІ пра магчымую сувязь высокапастаўленых літоўскіх чыноўнікаў і сілавікоў з кантрабандай тытунёвых вырабаў з Беларусі.

Па словах Яраслава Раманчука, ён ніколі не меў ніякіх праблем з законам у краінах Шэнгена. У Крымінальнай паліцыі Літвы і МУС на запыты Раманчука пакуль не адказалі.

Беларускае Радыё Рацыя