Яшчэ 12 беларусаў атрымалі статус палітвязняў



Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Гэта Дзяніс Пучак, Яўген Верхаводкін, Ілона Белавус, Людміла Бажок, Яўген Фіцаў, Аляксандра Рыбчык, Наталля Юркевіч, Сяргей Кудрыцкі, Людміла Чарніга, Глеб Юр’еў, Андрэй Краснік і Дзяніс Пішчала.

Усе яны асуджаныя ці ўзятыя пад варту за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У некаторых ёсць дадатковыя абвінавачанні — абраза Лукашэнкі, заклікі да санкцый, захоўванне нязначнай колькасці марыхуаны для асабістага спажывання.

На сёння гэты статус у Беларусі маюць 1445 чалавек. Аднак колькасць людзей, якія сядзяць за кратамі па палітычных матывах, нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя