Яшчэ адна спроба зарэгістраваць аб’яднанне “Спадчына” у Бярозаўцы



Група неабыякавых жыхароў гарадоў Ліда і Бярозаўка ствараюць грамадскае культурна-асветніцкае аб’яднанне “Спадчына”. Аргамітэт па стварэнні арганізацыі правёў у Бярозаўцы устаноўчы сход і ўжо падаў неабходныя дакументы для рэгістрацыі ва Упраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.

– Галоўная мэта – спрыяць захаванню нашай спадчыны, і нават таму назва абраная «Спадчына». Каб захоўвалася наша мова, набыткі нашых продкаў, культурныя традыцыі. Мы лічым, што гэта важна, і ў гэтым накірунку ў нас ёсць шмат ідэяў, шмат напрfцовак.

Кіраўнік аб’яднання Сяргей Трафімчык зазначае, што ў сябраў аб’яднання ёсць шмат ідэй і жадання працы, але у рамках закона, таму і вырашылі зрабіць спробу рэгістрацыі:

Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне “Спадчына” ў Бярозаўцы. Першы раз, у 2010 годзе, ва ўпраўленне юстыцыі, знайшоўшы некалькі хібаў у статуце арганізацыі, адмовіліся гэта рабіць нават праз суд.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя