Яшчэ аднаму супрацоўніку Інстытута гісторыі не падоўжылі кантракт
Яшчэ адзін гісторык атрымаў паведамленне, што Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не працягне з ім кантракт пасля 31 снежня. Гэта навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Уладзімір Шыпіла.
Шыпіла — пяты навуковец за апошнія тыдні, з кім не будзе падоўжаны кантракт. Раней стала вядома, кантракты не працягнуць з Мікалаем Волкавым, Кацярынай Крывічанінай, Андрэем Радаманам і Аляксеем Шаландам.
Нагадаем, што Уладзіміра Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Яго тады асудзілі на сем сутак арышту, а ліст у яго падтрымку падпісалі 50 антраполагаў Польшчы.