Яшчэ адзін праваслаўны святар з Гародні трапіў пад рэпрэсіі
Яшчэ адзін праваслаўны святар з Гародні трапіў пад рэпрэсіі. Іерэй Мікалай Гайдук быў настаяцелем Дамавога храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Архіерэйскага падворку ў Гародні. Выступіў супраць гвалту сілавікоў, адкрыта выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю.
25 ліпеня 2021 новы архіепіскап зняў з яго з пасады і забараніў выкладаць на катэхітычных курсах. Сёння Мікалай Гайдук паведаміў, што атрымаў прызначэнне ў царкву Георгія Пераможцы ў Краснасельскім каля Ваўкавыску.
Не так даўно святар Георгій Рой быў пазбаўлены пасады настаяцеля сабора ў абласным цэнтры і пераведзены ў Квасоўку.
