Яшчэ чатырох чалавек прызналі палітвязнямі
Гэта асобы, пазбаўленыя волі за абразу кіраўніка краіны, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох зняволеных:
1. Ганна Ільіна ў Магілёве ўзятая пад варту па абвінавачванні ў паклёпе на кіраўніка краіны па артыкуле 367 КК;
2. Вячаслаў Караткевіч 21 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва асуджаны за нанясенне бел-чырвона-белых малюнкаў па арт. 341 КК да 2 месяцаў арышту, накіраваны адбываць пакаранне;
3. Міхаіл Бераснеў асуджаны 23 красавіка 2021 г. за нанясенне пратэсных надпісаў судом Маскоўскага раёна раёна г. Менска па арт. 339 КК да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
4. Пётр Зіневіч асуджаны 25 траўня судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле арт. 188 КК да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.