Пад Каменцам яшчэ два беларусы атруціліся бледнымі паганкамі
14 гадоў таму
Нягледзячы на познюю восень, у Беларусі працягваюцца атручэнні грыбамі, у тым ліку са смяротным зыходам.
У Камянецкім раёне ў лістападзе такіх выпадкаў было два, паведаміла раённая санстанцыя. 45-гадовы мужчына і пенсіянерка елі сыраежкі, прыгатаваныя ў хатніх умовах. Сярод грыбоў трапілася бледная паганка. Мужчыну з вострым атручэннем у цяжкім стане прывезлі ў лякарню ў Берасці, жанчыну выратаваць не ўдалося.
Як піша “Зеркало”, падобны выпадак здарыўся ў пачатку жніўня ў Гомельскай вобласці. Там 65-гадовая жанчына загінула пасля таго, як паела грыбоў – сярод сабраных сыраежак таксама апынулася бледная паганка.
Беларускае Радыё Рацыя