Яшчэ два тэлеграм-чаты прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі



Тэлеграм-чаты „Страйкам ААТ „Беларуськалій” і „Салігорск 97%” прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі. Як паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, такое рашэнне 3 чэрвеня прыняў суд Салігорскага раёна на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК МУС.

„На названых рэсурсах друкавалася інфармацыя, накіраваная на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, заклікі да нанясення шкоды нацбяспецы, супраціву праваахоўнікам, якія выказваюць непрыязнасць да прадстаўнікоў дзяржорганаў і распальваюць сацыяльную варожасць і непрыязнасць па палітычных і ідэалагічных матывах”, — напісала Чамаданава.

Яна падкрэсліла, што зараз за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названых інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту.

belapan.by