Яшчэ два тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі
Тэлеграм-каналы “ПІНСК для ЖЫЦЦЯ ЧАТ” і “Пінск 97%” прызнаныя экстрэмісцкімі, – паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Берасцейскай вобласці.
Паводле пракуратуры, у гэтых тэлеграм-каналах нібыта “размяшчаліся заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, каментары з абразамі і пагрозамі ў адрас праваахоўнікаў і іншыя радыкальныя паведамленні, якія распальваюць непрыязнасць і варожасць”.
Беларускае Радыё Рацыя
