Яшчэ плюс адзін палітвязень на Берасцейшчыне



Яшчэ плюс адзін палітвязень на Берасцейшчыне. На сёння, 28 сакавіка, у Берасцейскай вобласці за краты трапіла 55 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.

У СІЗА №7 у Берасці – 49 чалавек, у СІЗА №6 у Баранавічах  – 1 чалавек, у папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне – 3 чалавекі, у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №7 у Пружанскім раёне – 2 чалавекі. Восем чалавек цягам тыдня былі пераведзеныя з СІЗА №6 у Баранавічах у СІЗА №7 у Берасці.

Апошні палітвязень, якога прызнаў праваабарончы цэнтр „Вясна” па Берасцейскай вобласці – гэта Іван Ракіць. Яму прызначылі два з паловай гады калоніі. Падставай стаў эпізод 9 жніўня 2020 года па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, які ахоўвае грамадскі парадак).

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце