Яшчэ пяць чалавек былі прызнаныя палітвязнямі на Берасцейшчыне



280 — такая апошняя колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны. За апошні тыдзень пяць чалавек былі прызнаныя новымі палітвязнямі, адзін палітвязень выйшаў на волю.

Здымак ілюстрацыйны

Да спісу быў дададзены жыхар Баранавічаў Вадзім Барысаў. Асуджаны да аднаго году калоніі за сарваныя дзяржаўныя сцягі.

Чарговы палітвязень — гэта Аляксандр Брэзін. Падстава да ўтрымання за кратамі — абраза Аляксандра Лукашэнка. Прусуд праваабаронцам не вядомы.

У сваю чаргу жыхар Баранавічаў Алег Волкаў асуджаны за сарваныя дзяржаўныя сцягі да аднаго году калоніі.

Жыхарка Баранавічаў Вольга Казлоўская была асуджаная да шасці месяцаў калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

І праграміст з Берасця Канстанцін Саламіюк затрыманы па вяртанню ў Беларусь за нібы шматлікія абразлівыя каментары.

А на волю павінен быў выйсці жыхар Баранавічаў, палітвязень Сяргей Богдан, які цалкам адбыў прызначанае пакаранне.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя