Яшчэ сем чалавек правабаронцы прызналі палітвязнямі
Правабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек, паведамляе сайт „Вясна”. Гэта людзі пазбаўленыя волі за абразу кіраўніка дзяржавы, міліцыянтаў і суддзяў, а таксама знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Вячаслаў Караткевіч, Аляксандр Бычкоўскі, Павел Семаковіч, Яўген Каральчук, Яўген Пашалюк, Ігар Фалецкі і Міхаіл Гулідаў.
Праваабаронцы лічаць гэтыя прысуды палітычна матываванымі і патрабуюць вызваліць гэтых людзей і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць вызваліць іншых палітвязняў і спыніць рэпрэсіі ў краіне. На сёння ў Беларусі 555 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
