Яшчэ тыдзень у Беларусі будзе праходзіць Цэнтралізаванае тэставанне
Наперадзе іспыты па фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі ды сусветнай гісторыі. Сёлета з-за каронавірусу тэставанне пачалося пазней на тры тыдні і праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннем санітарных фільтраў.
Гаворыць чалец камісіі па назіранні за тэставаннем Ганна Колб:
– У аўдыторыях прадугледжана рассадка зігзагам, адлегласць паміж удзельнікамі – 1.5 метры. Выконваюцца ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні – замена масак, пры ўваходзе і выхадзе апрацоўваюцца рукі антысептычнымі сродкамі, вызначаная чырвоная зона, каб выконваць дыстанцыю 1.5 метры.
Для тых, хто па сур’ёзных чынніках не змог трапіць у асноўны дзень тэставання, прадугледжаны тры дадатковыя дні: 19-га, 21-га і 23-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя