Яшчэ ў адным музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў
Калекцыя Музея горада Cтарая Выжыўка папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атраду «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».
З’явіліся экспанаты ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў.
Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».
Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Музеі гісторыі горада Хмяльніцкага, Дубенскім замку, Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Прэс-службы Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”
