Яўген Дудкін быў на сустрэчы з Гоем
Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі БХД Яўген Дудкін пайшоў на сустрэчу з кіраўніком гарадзенскага гарвыканкама Мечыславам Гоем. Па словах грамадскага актывіста, асноўныя пытанні, што ўздымаліся на сустрэчы, тычыліся гарадзенскага мікрараёна Альшанка.
– На этапе будаўніцтва школы ў мікрараёне Альшанка, па словах старшыні гарсавета, праблем з фінансамі няма. Ён лічыць, што яна мусіць быць уведзена ў эксплуатацыю да пачатку верасня 2019 года. Прыемна чуць, канешне. Грошы знайшліся, як мы бачым. Але шмат жыхароў кажа пра паліклініку. Я ім прапанаваў такую думку, каб на 2020 год у планаванні бюджэту пасля будаўніцтва школы былі запланаваны грошы на будаўніцтва паліклінікі.
Актывіст запэўніў, што “грамадскі кантроль” над жыццём у гарадзенскай Альшанцы будзе працягвацца і ўжо ў бліжэйшы час прадстаўнікі БХД, якія сочаць за жыццём у мікрараёне, запішуцца на сустрэчу з кіраўніком Гарадзенскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня