Яўген Дудкін: Мы павінны зразумець якім чынам імкнемся вызваліць Беларусь
Партыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі праз 100 дзён вырашыла правесці з´езд. На з´езде, які пройдзе ў Варшаве, будуць разгледжаны важныя для жыццяздольнасці партыі пытанні.
Аб будучым з´ездзе і яго праграме мы пагаворым з госцем Беларускага Радыё Рацыя, кіраўніком суполкі партыі БХД у Варшаве Яўгенам Дудкіным:
РР: Чаму Вы выбралі менавіта 10 лютага 2024 для з’езду партыі БХД?
– Мы выбіралі дату зыходзячы з календара, а менавіта тое, што зʼезд мусіў адбыцца пасля новага году і перад пачаткам вясны. Мы падумалі, што пачатак
РР: Гэта сімвалічныя 100 дзён?
– Сімвалічыня, бо гэта такі час, трохі больш за 3 месяцы для таго, каб якасна падрыхтавацца, выканаць шэраг этапаў: параіцца з людзьмі ў Беларусі, пачуць іх меркаванне, пачаць абзвон нашых сяброў, якія знаходзяцца на эміграцыі не толькі ў Польшчы, але і ў Летувы і Францыі, каб за гэты час людзі маглі запланаваць сваю паездку ў Польшчу. Мы мяркуем, што зробім гэты зʼезд у Варшаве, так было абвешчана на Дзядах 1 лістапада. На Дзяды якраз-такі было 100 дзён. Таму сімвалічна, што нашыя святыя продкі будуць нас падтрымліваць з неба, каб БХД паспяхова правяла свой зʼезд на эміграцыі.
РР: Якія пытанні Вы будзеце разглядаць на зʼездзе?
– Першаснае пытанне гэта абранне новага кіраўніцтва, таксама будзем разглядаць стратэгію як мы будзем дзейнічаць, таму што цяпер мы знаходзімся ў новай палітычнай рэальнасці. Мы грамадзяне рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў. Адпаведна мы можам карыстацца рознымі дэмакратычнымі правамі. Але як іншаземцы мы не можам удзельнічаць у палітычным жыцці. Таму нам трэба будзе разглядзець і гэтае пытанне. Як мы працуем з беларусамі, як мы выбудоўваем дзейнасць з нашымі замежнымі партнёрамі і калегамі, і якім чынам мы наогул імкнемся вызваліць Беларусь, і як мы хочам дамагчыся якасных пераменаў.
Цалкам размову слухайце ніжэй:
З госцем Радыё Рацыя размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя