Яўген Дудкін сустрэўся з жыхарамі Альшанкі
Грамадскі актывіст Яўген Дудкін правёў з жыхарамі гараденскага мікрараёна Альшанка сустрэчу ў Цэнтры гарадскога жыцця.
Па словах актывіста, у жыхароў самага заселенага і вялікага мікрараёна Гародні – шмат праблемаў, з якімі яны сутыкаюцца штодзень:
– На сённяшні дзень жыхароў Альшанкі найперш хвалюе экалагічная тэма – паркаў, сквераў. Таму што ёсць пабудаваныя дамы, ёсць новыя крамы, шмат будынкаў быту, іншыя маленькія крамы. Але ёсць пытанне парку, дзе могуць людзі прыйсці адпачыць з дзецьмі. Вось гэта першая тэма.
Адзін з жыхароў Альшанкі Павел заўважае, што жыхары сутыкаюцца з тым, што няма дзе ў мікрараёне займацца спортам.
– Такая праблема, што не хапае нейкіх турнікоў, спортпляцовак, дзе можна прыйсці і заняцца спортам. На ўсю Альшанку бачыў толькі ў трох месцах гэтыя трэнажоры, турнікі. І пытанне сквераў і паркаў. На ўсю Альшанку два невялічкіх скверы і адзін невялікі парк.
Жыхары Альшанкі збіраюцца ладзіць грамадскія слуханні, каб унесці свае прапановы ў генплан пабудовы мікрараёна, а таксама паўплываць на тое, каб у мікраёне з’явілася свая паліклініка. Цяпер жа жыхары мікрараёна едзяць да дактароў амаль у цэнтр Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя