Яўген Дудкін: сёння хочаш не хочаш, але кожны мусіць зрабіць выбар
Перамагчы рэжым Лукашэнкі – гэта галоўнае жаданне і задача усіх беларусаў, калі не браць у разлік прыкарытнікаў і абслугоўваючыя структуры ў пагонах. Каб ператварыць гэтае жаданне у жыццё, усім беларусам трэба аб’яднацца, і пазбавіцца ад фашысцкага рэжыма, у якога адна мэта: трымаць грамадства ў страху і пакоры, нібы быдла ў стойле, кажа выконваючы абавязкі старшыні маладзёвага крыла БХД Яўген Дудкін:
„Колькасць пратэстоўцаў з 2020 года зменшылася. Засталося больш людзей, якія не пратэставалі, а глядзелі на гэта з боку, і назіралі. А зараз гэтыя людзі адчуваюць усё большыя ўдары рэжыму з тае прычыны, што рэжым пакутуе ад санкцый і іншых праяваў салідарнасці. Мне здаецца, што хочаш не хочаш, але кожны чалавек, нават калі ён раней не зрабіў выбар, мусіць гэта зрабіць. Ці згаджаецца ён на гэты рэжым і на пакуты ад яго, ці ён згодны весці барацьбу і перамагаць, нават пакутуючы”.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Паводле Яўгена Дудкіна, многія беларусы, змагаючыся з акупацыйным рэжымам, прынеслі ў ахвяру свае жыцці, здароўе, кар’еру, дабрабыт, бізнэс. Перамога будзе толькі тады, калі інэртная да гэта часу частка грамадства захоча жыць так, як жыве ўвесь цывілізаваны свет, пазбавіўшыся ад рабскага ярма.
Беларускае Радыё Рацыя