Яўген Гацак: Чакаю ўз’яднання з сям’ёй



Заснавальнік арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Яўген Гацак, якога некалькі дзён таму не пусцілі на тэрыторыю Грузіі грузінскія памежнікі, зараз знаходзіцца ў Турэччыне і чакае сваю сям’ю.

Пра тое, што з ім адбывыецца, распавядае Яўген Гацак:

Зараз я знаходжуся ў Турцыі, у горадзе Копа, недалёка ад грузінскай мяжы, чакаю таго часу, калі мы можам з’яднацца з маёй сям’ёй, якая зараз у Грузіі. Будзем атрымліваць візу ў нейкую еўрапейскую краіну, мабыць, у Польшчу. Спадзяемся, што яны адкажуць нам вельмі хутка, і мы тады будзем спрабаваць атрымліваць польскія візы ў польскім кансуляце ў Турцыі.

Яўген вельмі ўдзячны сваім калегам з дыяспары, якія сочаць за ім з першых хвілінаў яго сітуацыі:

Праваабаронцы беларускія, мае калегі з Грузіі, якія ведалі пра маю сітуацыю, апавясцілі ўсіх, і беларускую супольнасць у Польшчы, таксама і офіс Святланы Ціханоўскай, грузінскіх праваабаронцаў. Каб яны змаглі неяк праінфармаваць увесь свет, і ў прыватнасці польскі МЗС, пра маю сітуацыю, каб яны хутчэй адрэагавалі.

Сітуацыя з Яўгенам Гацаком распачалася яшчэ 25 красавіка, калі ён паспрабаваў вярнуцца з Турцыі ў грузінскі Батумі,  і яго не пусцілі ў краіну памежнікі. Яўген таксама паспрабаваў падацца на мяжы з Грузіяй на палітычны прытулак у краіне, аднак у яго не ўзялі дакументы на гэту працэдуру. 28 красавіка ў Батумі адбылася прэс-канферэнцыя, дзе прадстаўнікі дыяспары распавялі грузінскім і беларускім СМІ пра гэтую сітуацыю.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя