Яўген Меркіс прагназуе нервовы і напружаны год



Журналіст-фрылансер Яўген Меркіс прагназуе нервовы і напружаны год. Паводле журналіста, у наступным годзе будзе актуальнай праблема паглыблення інтэграцыйных працэсаў паміж Расеяй і Беларуссю.

Унутры Беларусі, заўважае Яўген Меркіс, працягнецца канфрактацыя паміж уладамі і незалежнымі СМІ.

– Я маю на ўвазе тых жа самых відэаблогераў, якія сталі зараз новай сілай. У нас за апошні год у трэнд увайшлі Telegram-каналы. У нас з’явіўся той жа самы блогер Нехта, у якога аўдыторыя мае шалёныя лічбы. Так дзейнічаць, як раней, калі можна было проста ізаляваць пару журналістаў, кагосьці затрымаць, кагосьці пасадзіць, штрафамі глушыць СМІ, зараз не атрымліваецца. Бо тады давядзецца і ўсіх відэаблогераў садзіць. І за ўсімі ўжо не ўсочыш.

Яўген Меркіс – журналіст, які неаднаразова пераследаваўся ўладамі і за сваю прафесійную дзейнасць караўся штрафамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: скрыншот з відэа