Яўген Меркіс: Сітуацыя становіцца непрадказальнай



“Сітуацыя становіцца непрадказальнай, калі ўсё можа выбухнуць ад дробнай памылкі ўладаў”. – Так бачыць сітуацыю зачысткі інфармацыйнага поля рэгіянальны журналіст-фрылансер Яўген Меркіс. На ягоную думку, разгром tut.by яшчэ болей абвастрыў сітуацыю ў грамадстве.

– Беларусы, на жаль, за перыяд пасля жніўня 2020 года прызвычаіліся да самых страшных навін. Проста кожны дзень адкрываеш сайты і не можаш паверыць сваім вачам. Напружанне нарастае і гэта прыводзіць да сітуацыі, калі ўсё можа выбухнуць у нейкі нечаканы момант проста ад нейкай дробнай памылкі ўладаў.

У выніку разгрому tut.by заблакаваны сайт, у некалькіх супрацоўнікаў прайшлі ператрусы, рэдактары Марына Золатава і палітычны журналіст Алена Талкачова знаходзяцца на допытах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: gomel.today