Яўген Вапа пра прабіванне колаў у машыны журналісткі Радыё Рацыя



Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа назваў гэта невыпадковым здарэннем і заклікаў удзельнікаў выбарчай кампаніі выказаць пратэст супраць пераследу журналістаў незалежных медыяў.

– Калі прымяняюцца такія метады да журналістаў, прабіванне колаў, ці якіх другіх, гэта ёсць вельмі небяспечна для ўсяго грамадства. І тут трэба голасна гаварыць, пра гэта не павінны ўсе маўчаць. Таксама затрымлівалі журналістаў Белсату, якія асвятлялі падзеі. Так што лічу гэта не выпадковым, а адмыслова спланаваным, і таму пра гэта трэба вельмі голасна гаварыць, а перадусім павінны гаварыць тыя кандыдаты, кампаніі якіх нашыя журналісты і ўсе незалежныя медыі асвятляюць. Бо, каб не незалежныя журналісты, то ведаў пра тыя кампаніі не было б.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя