Яўген Вапа: У беларусаў і еўрапейцаў рознае разуменне свабоды
Што значыць для цябе свабода? У Вене прэзентавалі вынікі міжнароднага сацыялагічнага апытання Vox Populi.
Падрабязнасці распавядае старшыня Управы нашага радыё Яўген Вапа:
– Падсумаванне праекта апытання “Што значыць для цябе свабода?” рэалізаванага, сярод іншага, Георгам Габмаерам з Аўстрыі, Паўлам Січэкам польска-швейцарскім рэжысёрам з Нямеччыны, пры супрацы са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя, адбылося ў Вене, у Культурным цэнтры “Report”. Падчас дыскусіі з удзелам Вальтэра Фукса з універсітэта ў Вене, аказалася, што зусім іншае разуменне слова свабода ў жыхароў Беларусі і Аўстрыі. Калі ў Беларусі маем дачыненне з палітычнай праблемай недахопу свабоды, то ў выпадку жыхароў Заходняй Еўропы – гэта праблема сацыяльнага забеспячэння і абароны звычайнага грамадзяніна перад пазіцыяй карпаратыўных структур у эканоміцы і грамадстве.
Беларускае Радыё Рацыя