Яўген Вапа: Жывіце ў шчасці ды згодзе!
Навагоднія віншаванні ад старшыні ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Вапы:
— На зломе старога і новага году ўсім нашым слухачам жадаю толькі пазітыўных эмоцый. У новым 2018 годзе варта жыць з нашымі няўлоўнымі марамі і эмоцыямі. Ад усяго Беларускага Радыё Рацыя прыміце пажаданні жыцця і быцця з тымі жыватворнымі крыніцамі, якія даюць веру, надзею, любоў. Жывіце ў шчасці й згодзе ды не хварэйце ў Новым годзе! З Калядамі!
