Яўген Васьковіч на волі пасля 15 сутак арышту
Пасьля 15 сутак арышту выйшаў на волю адзін з ўдзельнікаў пратэсту «недармаедаў» у Бабруйску Яўген Васьковіч, які ў знак незаконнага арышту 6 дзён трымаў у Ізалятары галадоўку пратэсту:
– Я трымаў галадоўку. Гэтым я выражаў сваю нязгоду з дзеяннямі суддзі. Я даведаўся праз 6 дзён, што маёй бабулі стала дрэнна праз тое, што я галадаю. Я пашкадаваў сям’ю і спыніў галадоўку.
Яўген Васьковіч мае намер абскарджваць прысуд, паколькі лічыць, што выказваючы сваё меркаванне ў дачынненні да Дэкрэта № 3 ніякім чынам не парушыў грамадскі парадак.
14 сакавіка суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org