Журналістаў Яўгена Меркіса і Івана Мураўёва прызналі палітвязнямі
Прызналі палітвязнямі журналістаў Івана Мураўёва і Яўгена Меркіса. Пра гэта паведаміў ПЦ «Вясна». Агульная колькасць прызнаных палітвязняў у Беларусі цяпер — 1343.
Іван Мураўёў — журналіст, аператар і фатограф, якога раней ужо затрымлівалі ў жніўні 2020 года. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. На гэты момант Іван Мураўёў знаходзіцца ў менскім СІЗА №1.
Яўген Меркіс — журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю. Меркісу выставілі абвінавачанне ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».