Елка каля сметніцы
Слонімскі мікрараён Энка мясцовая гарадская жыллёвая гаспадарка ўжо падрыхтавала да сустрэчы Новага Года. Работнікі ЖКГ не знайшлі іншага месца, як паставіць у гэтым мікрараёне елку каля самой сметніцы. Жыхары мікрараёна здзіўлены, як цяпер можна будзе сустракаць Новы Год ля гэтай елкі, калі побач знаходзяцца кантэйнеры для смецця. Ды і як можна будзе наладжваць дзіцячыя святочныя ранішнікі, калі побач будзе знаходзіцца смецце? Знарок і не прыдумаеш, як кажуць слонімцы. А можа гэта нейкі намёк на тое, якім будзе 2016 год для слонімцаў з мікрараёна Энка і, наогул, для жыхароў Беларусі. Дарэчы, Слонімскі мікрараён Энка ў 2016 годзе адзначыць 25-годдзе. Гэта самы малады мікрараён у Слоніме, які будавалі туркі пры фінансавай дапамозе Германіі ў 1991 годзе.
Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтаркі
