Youtube-канал „Самакруткін” пра берасцейскі акумулятарны завод



Інфармацыя пра берасцейскі акумулятарны завод і пратэсты супраць яго пашыраецца па-за межамі гэтага рэгіёну. Пра што сведчаць сюжэты з беларускіх, альбо замежных СМІ і каналаў блогераў не берасцейцаў.

Сярод іх і Youtube-канал „Самакруткін”, які належыць палачаніну Алесю Круткіну, куды ён размясціў матэрыял пра феномен берасцейскіх пратэстаў:

– Ёсць некалькі прычын. Па-першае, Берасце – гэта таксама Беларусь. І паветра невядома ў які бок панясе атруту. Мяне цікавяць не толькі праблемы палачан, або навапалачан, але і ўсіх беларусаў. І плюс, гэта пагроза нашым суседзям – украінцам, палякам.

Відэаролік Алеся Круткіна з Youtube-каналу „Самкруткін” адразу распаўсюдзілі ў крыніцах камунікацыі праціўнікаў будаўніцтва берасцейскага акумулятарнага завода ў Telegram і Viber. „Не ведаю хто гэты хлопец, але рэспект яму ад берасцейцаў”, – паведаміла адна з праціўніц акумулятарнага заводу ў водгуках на ролік.

Беларускае Радыё Рацыя