Юлія Чарняўская не выйшла на свабоду пасля 4 месяцаў арышту



Юліі Чарняўскай, культуролагу і жонцы Юрыя Зісера, яшчэ на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, як і астатнім фігурантам „справы TUT.BY”.

Дачка Юліі Чарняўскай, Яўгенія, напісала ў сацыяльных сетках аб тым, што „здароўе тых, хто сядзяць, катастрафічна пагаршаецца, і хоць матуля трымаецца настолькі малайцом, наколькі гэта ўвогуле можна ўявіць, сітуацыя крытычная”. Яўгенія просіць усіх, у каго ёсць „сувязі і ўлада паўплываць на сітуацыю на карысць вызвалення Юліі Чарняўскай”, выйсці з ёй на сувязь.

Чарняўская цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. У дачыненні да службовых асобаў TUT.BY узбуджаная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Матэрыялы партала былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Беларускае Радыё Рацыя