Юлія Слуцкая: Беларускія СМІ чакаюць змены



У Гародні ў межах HrodnaMediaRoom адбылася сустрэча з Юліяй Слуцкай – кіраўнічкай прэс-клуба, былой рэдактаркай “Камсамольскай праўды ў Беларусі” і „Еўрарадыё”.

На сустрэчу завіталі журналісты і рэдактары амаль усіх незалежных СМІ Гародні. Юлія Слуцкая заўважыла на сустрэчы, што беларускія медыя чакаюць змены.

– У Беларусі сітуацыя яшчэ цяжэй. У нас яшчэ свой рынак не развіты, а рынак медыя дакладна яшчэ не развіты. Бізнес баіцца інвеставаць у медыя. Да нас так і не прыйшлі сусветныя гульцы, заходнія медыйныя тэхналогіі, унутраныя інвестары бізнесу. Але ёсць першыя ластаўкі. Я лічу, надзея ў нас ёсць. І хутчэй за ўсё, закон таго, што адбываецца змена пакаленняў.

Для гарадзенскага журналіста, рэдактара сайта hrodna.life Аляксея Шоты падобныя сустрэчы – гэта спатканне з легендай журналістыкі і атрыманне новага досведу.

– Юля Слуцкая – жывая легенда беларускай журналістыкі. Гэта чалавек, які працаваў ў розных рэдакцыях, ствараў іх, а сёння займаецца больш інфраструктурнай працай. І я думаю, што заўсёды сустракацца з такімі людзьмі цікава, даведацца пра іх досвед. І асабліва важна, што яна трымае руку на тых сусветных трэндах, пра якія мы чытаем у нейкіх прафесійных рассылках, выданнях для рэдактараў, але заўсёды ёсць вартасць у тым, каб ужывую пачуць чалавека, які з гэтым кантактуе, які ўсё гэта бачыць ад кухні.

Сутрэча з Юліяй Слуцкай – гэта ўжо трэцяя сустрэча у Цэнтры гарадскога жыцця ў межах  HrodnaMediaRoom. Першым быў Аляксандр Фядута, другім – рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч. Наступная сустрэча будзе з журналістам і эколагам Нінай Палуцкай.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня