Юлія Тарасевіч: Дапаможам дзецям рэпрэсаваных
Каля сотні дзетак рэпрэсаваных беларусаў атрымаюць дапамогу ад беларусаў Італіі.

Якім чынам адбываецца збор гэтай дапамогі – распавядае каардынатарка гэтага праекта Юлія Тарасевіч:
– Да 10 лістапада я давала заяўку на анкету. Зараз я ўжо не прымаю заяўкі, таму што мне трэба яшчэ знайсці сем’і тут, у Італіі. Зрабіла дэдлайн да 10 лістапада, таму што ў мінулым годзе ідэя для мяне была вельмі новая. Мы рабілі вельмі хутка. Сёлета я вырашыла рабіць усё больш адказна.
Па словах Юліі Тарасевіч, дапамогу атрымаюць сем’і рэпрэсаваных як за мяжой, так і ў Беларусі:
– У мяне ёсць розныя людзі, у мяне ёсць рэпрэсаваныя журналісты, рэпрэсаваныя сем’і, якія збеглі з Беларусі. У мяне ёсць сем’і, у якіх родныя палітвязня, і яны вымушаныя былі паехаць у іншыя краіны. У мяне ёсць сем’і, якія знаходзяцца зараз у Беларусі.
Па словах Юлі Тарасевіч, збіраць падарункі сем’ям рэпрэсаваных беларусаў будуць у італьянскіх сем’ях, дзе дзеці будуць старацца падабраць падарункі сваім аднагодкам-беларусам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота з мінулагодняй падобнай акцыі
