Юлія Якоўчык вызваленая ад крымінальнай адказнасці
Ад крымінальнай адказнасці за службовы падлог у справе акумулятарнага завода вызваленая Юлія Якоўчык.
У адносінах да яе прымянілі закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» у сувязі з цяжарнасцю, – распавёў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк:
– Справа ў тым, што ёсць такія правілы, магчымасць прымянення амністыі. І амністыя можа быць прымененая. Людзі абураюцца, што асоба не панесла адказнасці. Але, на жаль, такія нашы законы. Але з іншага боку магчымасць прымяненне амністыі яна таксама неабходная. Я спадзяюся, што фігурант гэтай справы Якоўчык зрабіла ўсе неабходныя высновы з гэтай сітуацыі. Тое, што знаходзілася пад следствам і хавалася ад правасуддзя ў лякарнях.
Тыя маральныя пакуты, якія яна панесла, магчыма, што і дастаткова, каб іншыя чыноўнікі не займаліся такімі ж правапарушэннямі, – дадаў Раман Кісляк.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: belta.by