Юлія Юхно: Рыхтуем падарункі дзецям рэпрэсаваных
Беларусы Італіі арганізавалі зборы, грошы пойдуць на калядныя падарункі дзецям рэпрэсаваных беларусаў.

Да якіх збораў далучыліся беларусы гэтай краіны распавядае Народная амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно:
– Разам з народнымі амбасадамі мы зрабілі старонку christmas.by і там збіраем грошы на падарункі дзецям палітвязняў. Таксама на выставе Вольгі Якубоўскай адбыўся аўкцыён, на ім мы здолелі прадаць адну карціну, грошы з яе пайшлі таксама на калядную ініцыятыву Байсола.
Па словах Юліі Юхно, беларусы Італіі робяць і свой збор, які стаўся ўжо традыцыйным:
– Самі па сабе робім ініцыятыву. Робім яе кожны год. Падарункі дзецям палітвязняў. У гэтым годзе ў нас не вельмі шмат заявак, таму што большая частка трапіла ў іншыя ініцыятывы. У гэтым годзе мы хочам зрабіць размежаванне і займаемся толькі дзецьмі рэпрэсаваных.
Юлія Юхно канстатуе, што ў мінулым годзе дапамога дзеткам рэпрэсаваных беларусаў памяншаецца: у мінулым годзе беларусы Італіі дапамаглі амль 180 дзеткам, у гэтым – будуць дапамагаць амаль 50.

Беларускае Радыё Рацыя
