Юлію Чарняўскую выпусцілі з-пад хатняга арышту
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яе маці Аляксандра.

Пасля 18 траўня, дня разгрому «Тутбая», удава заснавальніка партала Юрыя Зісера знаходзілася пад хатнім арыштам.
Ёй выставілі абвінавачванне, але ў чым — невядома, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Юлія Чарняўская застаецца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).
