Юля Уласенка: Людзі мараць вярнуцца дадому
Беларуская бежанка Юля Уласенка больш года працуе валанцёрам з украінцамі на Заходнім вакзале Варшавы. Жанчына фармуе групы бежанцаў з Украіны і накіроўвае іх аўтобусамі ў гуманітарныя цэнтры.

Яна не хавае ад іх, што яна з Беларусі і прабачаецца за сваю краіну, гаворыць Юля Уласенка:
– Я заўжды расказвала, што ў нас адбывалася ў 2020 годзе, казала, што адбываецца зараз. Шматлікія проста ў шоку, адсоткаў пяць, напэўна, толькі ведалі, што адбывалася ў Беларусі, ведаюць, сочаць за нашымі навінамі і падтрымліваюць. І я магу сказаць, што паказальным быў такі момант, у нас такая вялікая зала, гэта было ўлетку, у нас людзі спявалі “Песняроў”, украінцы. Гэта было ўвогуле супер.
Паводле Юлі Уласенка, зараз паток бежанцаў з Украіны значна зменшыўся. Людзі вяртаюцца дадому. Пра вяртанне да свайго дому марыць і сама Юля.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
