Юльяна Шаметавец пра дзейнасць „Кіберпартызанаў”
Стварэнне скрыпту для бяспечнага праглядання інфармацыі ў тэлеграм, узлом сайтаў дзяржаўных універсітэтаў, выцягненне інфармацыі з інтэрнэт-старонкі Міністэрства ўнутраных cпраў Рэспублікі Беларусь, выпрацаванне інструкцый па кібербяспецы.

І гэта далёка не поўны спіс напрамкаў, чым зараз займаюцца сябры ініцыятывы „Кіберпартызаны”, – распавяла прадстаўніца Юльяна Шаметавец:
– Кіберпартызаны – гэта група беларускіх актывістаў, якія пачалі свае дзеянні ў верасні 2020 года, як адказ на ўсе тыя рэпрэсіі, якія здзяйсняліся і здзяйсняюцца супраць беларускага народу. Яны больш за ўсё вядомыя ўзломамі МУС і выцягненнем вельмі карыснай інфармацыі і баз дадзеных, напрыклад, як база дадзеных пашпартоў абсалютна ўсіх беларусаў.
Кіберпартызаны называюць сябе групай хакераў. Яны ўтварыліся ў верасні 2020 года на фоне дакументальна зарэгістраваных выпадкаў гвалту з боку міліцыі супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі і паведамленняў пра выпадкі катаванняў у ізалятарах.
Беларускае Радыё Рацыя
