Юрась Губарэвіч хоча выпрабаваць сябе на вайсковай службе



Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч хоча выпрабаваць сябе на вайсковай службе. Ён падаў заяўку на ўдзел у праекце Ваеннай акадэміі, інфармацыйнага агентцва Міністэрства абароны “Ваяр” і партала Тут.бай пад назовам “Хачу ў войска”. Адметна, што ў праекце могуць прымаць удзел толькі тыя асобы, якія раней не служылі ў войску – расказвае палітык:

Мы цягам апошняга года вялі рэгулярную перапіску з Міністэрствам абароны адносна боездольнасці нашага войска. Цудоўна ведаеце, што ідуць ваенныя дзеянні ва Украіне. І мы хочам ведаць, якога маральнага стану наша беларускае войска, на якіх герояў арыентавана, якую лінію падтрымае ў выпадку, калі – не дай бог – штосьці здарыцца на тэрыторыі Беларусі. Вось такая магчымасць патрапіць і паглядзець.

Для ўдзелу ў праекце абяруць дзесяць чалавек, якія на працягу дня ў Ваеннай акадэміі пройдуць праз фізічныя і разумовыя выпрабаванні. Таксама з’явіцца і відэаверсія праекта “Хачу ў войска”.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота festival.1september.ru