Юрась Жыгамонт едзе ў Варшаву



Нязменны вядучы „Падарожжаў дылетанта” і шэрагу іншых моўна-гістарычных праектаў, акцёр Юрась Жыгамонт завітае ў польскую сталіцу. Ён ужо праехаў сотні вёсак і мястэчак па Беларусі, а адлік ад першай ягонай перадачы складае больш за дзясятак гадоў.

Кажа сам Юрась:

– Для мяне вельмі дарагія ўсе мясціны. Не магу вызначыць, што нейкая для мяне даражэй за іншыя. Я люблю ўсю Беларусь. Гэта мая радзіма. Ёсць свае цікавыя мясціны на Берасцейшчыне, Гомельшчыне. І ніхто не ўступае адзін аднаму. Мяне, канешне ж, пазнаюць: я іду з чамаданам, у капелюшы і акулярах. Без усяго гэтага – не пазнаюць.

Варшаўскую творчую сустрэчу з Жыгамонтам арганізуе таварыства „Беларуская нацыянальная памяць”. Месца правядзення: Універсітэт Лазарскага, вуліца Сверадоўская 43, сектар А, аўдыторыя 9. Пачатак а 15-й гадзіне.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя