Юрася Беленькага аштрафавалі за “Дзяды”
Менскі раённы суд аштрафаваў намесніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага на 765 рублёў, або 30 базавых велічынь.
Палітыка пакаралі як арганізатара шэсця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада ў Менску. Кіраўніцтва партыі, якое падало заяўку на акцыю, адмовілася складаць дамовы на паслугі з міліцыяй і камунальнікамі. “Гэта цалкам палітычнае і незаконнае рашэнне. Відавочны ціск на тыя палітычныя структуры, якія стаяць на пазіцыях адстойвання незалежнасці і гатовыя арганізаваць масавыя пратэсты супраць паглынання Беларусі Расеяй”, — сказаў у каментары пасля суда Юрась Беленькі.
Палітык збіраецца абскардзіць пастанову Менскага раённага суда і ў тым ліку накіраваць скаргу ў Арганізацыю аб’яднаных нацый.
Беларускае Радыё Рацыя