Юрася Беленькага трэці раз аштрафавалі за Курапаты
Суд Менскага раёну прысудзіў 24 снежня Юрасю Беленькаму штраф у памеры 25 базавых велічынь. Агульны штраф намесніку старшыні КХП-БНФ па выніках трох судоў за сёлетнія жалобныя акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў звыш 11 мільёнаў рублёў.
Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2-га і 9-га лістапада адпаведна. Юрась Беленькі запэўніў, што суды і штрафы ня будуць перашкодай для таго, каб праводзіць аналагічныя мітынгі і шэсці ў наступным годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pieramoha.org